18 ліпеня 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Сяргея Фёдаравіча Жылевіча (1959), мастака, скульптара
Сяргей Фёдаравіч Жылевіч нарадзіўся 18 ліпеня 1959 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці. Школьнікам хадзіў у Дом піянераў, займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Яўгена Пятровіча Пулхава (1908–1992). Першая персанальная выстава адбылася ў Пінскім краязнаўчым музеі ў 1977 г. (у 17 гадоў!).
5 сакавіка 2025 — 95 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Карпука (1930–2018), мастака кіно і тэлебачання, графіка, жывапісца
Міхаіл Андрэевіч Карпук нарадзіўся 5 сакавіка 1930 г. у в. Мыкшыцы Брэсцкага павета (цяпер Расненскага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці), непадалёку ад г. Высокае. На яго дзяцінства прыпала польскае панаванне на Заходняй Беларусі, нямецка-фашысцкая акупацыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
25 верасня 2024 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксандравіча Кульшы (1974), мастака, педагога
Павел Аляксандравіч Кульша нарадзіўся 25 верасня 1974 г. у г. Слуцку Мінскай вобласці. Яго маці, Зінаіда Іванаўна Кульша, працавала навуковым супрацоўнікам, загадвала навукова-асветніцкім аддзелам у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Павел закончыў Брэсцкую дзіцячую мастацкую школу (1992), педагагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання з дадатковай спецыяльнасцю выяўленчае мастацтва» (1997).
28 лютага 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Марата Рыгоравіча Клімава (1940–2019), мастака ў вобласці манументальна-дэкаратыўнага і станковага жывапісу
Марат Рыгоравіч Клімаў нарадзіўся 28 лютага 1940 г. у в. Выганашчы Косаўскага раёна (з 1947 г. Івацэвіцкага раёна) Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вёска сярод балот Беларускага Палесся, побач з вялікім возерам Выганашчанскае, цяпер там рэспубліканскі заказнік «Выганашчанскае». Пэўна, маляўнічыя родныя мясціны і натхнілі Марата на цікавасць да выяўленчага мастацтва.
2025 г. — 500 гадоў з часу выдачы каралевай Бонай Сфорца граматы пінскаму мастаку Навошы (1525), ураджэнцу г. Давыд-Гарадка
У пачатку ХVI ст. у Давыд-Гарадку ўзнік новы від рамяства — вытворчасць высакароднага царкоўнага ўбранства. Вырабы мясцовых майстроў сталі шырока вядомы, з’яўляліся заказчыкі з іншых месцаў, горад стаў цэнтрам царкоўнага мастацтва своеасаблівага палескага накірунку.
4 студзеня 2025 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Фёдара Віктаравіча Шастака (1945), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка)
Фёдар Віктаравіч Шастак нарадзіўся 4 студзеня 1945 г. у в. Харошча Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце па спецыялізацыі «Мастацкая кераміка і шкло» ў Т. М. Паражняка, В. Г. Гаўрылава. Са студэнцкіх гадоў (з 1973 г.) пачаў прымаць удзел у мастацкіх выставах. Яго дыпломны праект быў прысвечаны стварэнню керамічнага дэкаратыўнага пано для кафэ «Вясна» ў Мінску.
1 чэрвеня 2024 г. — 10 гадоў з дня адкрыцця філіяла «Карцінная галерэя Аляксея Кузьміча» раённага музейнага комплексу Напалеона Орды ў в. Махро (Іванаўскі р-н; 2014)
За гады плённай дзейнасці беларускага жывапісца Аляксея Васільевіча Кузьміча (1945–2013) назапасілася тысячы палотнаў. Нямала яго работ захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага саюза мастакоў, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, у прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой. Але ж асноўная маса твораў працягвала заставацца ў майстэрні, і мастак быў апантаны думкай аб стварэнні «Храма Мадонны» — своеасаблівай карціннай галерэі, куды б ён перадаў свае работы.
30 снежня 2024 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Мікалаевіча Скавародкі (1974), мастака
Ігар Мікалаевіч Скавародка нарадзіўся 30 снежня 1974 г. у в. Асьё Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў Пышнянскую сярэднюю школу (1992), мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997). У 1997–1998 гг. служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. З 1999 г. выкладае выяўленчае мастацтва ў СШ № 10 г. Брэста.
24 верасня 2024 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Аляксеевіча Раманчука (1974), мастака
Ігар Аляксеевіч Раманчук нарадзіўся 24 верасня 1974 г. у в. Стайкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. На радзіме закончыў сярэднюю школу (1991). У 1992–1997 гг. вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага ўніверсітэта.
22 красавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксеевіча Новіка (1959), мастака, дызайнера
Мікалай Аляксеевіч Новік нарадзіўся 22 красавіка 1959 г. у в. Астромічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Задаткі яго таленту былі ад бацькі Аляксея Уладзіміравіча, які намаляваў с сынам яго першы дзіцячы малюнак. У вольны ад сялянскай працы час браў маленькага сына на калені і алоўкам маляваў на паперы домікі, дрэвы, сонца.